Дзень роднай мовы!
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Беларуская мова прайшла доўгі гістарычны шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Былі нават такія перыяды, калі яна ледзь не знікла. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.
Так, дзеля ушанавання роднай мовы у нашай установе дашкольнай адукацыі прайшла акцыя "Адкажы па-беларуску - атрымай цукерку". У акцыі прынялі удзел супрацоунікі нашага дзіцячага сада, а так сама бацькі нашых выхаванцаў. З бацькамі была праведзена бяседа, аб неабходнасці далучэння маленькіх грамадзян нашай краіны да роднай мовы ужо з маленства.